Палітычны партрэт Аляксандра Лукашэнкі будзе прэзентаваны ў Гродне
[info]ruh_u_hrodna
 Сваю нашумелую кнігу “Александр Лукашенко. Политический портрет” прадставіць у Гродне вядомы палітолаг і публіцыст Валер Карбалевіч. На сустрэчу з ім у дыскусійным клубе “Гарадзенскі калегіум” запрашаем у чацвер, 21 ліпеня, у Гродне, па адрасе: Будзёнага 48а (заля ва ўнутраным дворыку). Пачатак а 18.45



Аляксандр Лукашэнка трымае ўладу ў Беларусі ўжо 17 год. У самым цэнтры Еўропы, на мяжы тысячагоддзяў. Гэта унікальны досвед, і падобны фенамен патрабуе тлумачэння. Як гэта ў яго атрымалася? Чаму беларуская сацыяльная мадэль трымаецца столькі гадоў? Адказы на ўсе гэтыя пытанні маюць не толькі спазнаваўчае, але і практычнае, палітычнае значэнне. Часта мы звяртаем увагу толькі на знешнія праявы дзейнасці Лукашэнкі і таму не разумеем, чаму ўсё гэта расцягнулася на 17 год.

На 720 старонках кнігі Валер Карбалевіч аналізуе фенамен 17-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Аўтар падрабязна апісвае біяграфію АГЛ, яго шлях да ўлады, працэс фармавання сённяшняй сацыяльнай мадэлі. Дае ацэнку рысам асобы Лукашэнкі, яго светапогляду, палітычным перакананням і ўяўленням пра свет. Асобныя раздзелы прысвечаныя асаблівасцям створанага ў краіне аўтарытарнага рэжыма, эканамічнай палітыцы, міжнароднаму курсу, дачыненням з Расіяй.

І паколькі Аляксандр Лукашэнка не збіраецца зыходзіць, гэта кніга не толькі пра мінулае, але і пра нашую будучыню.

Усе ахвотныя змогуць атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.

Пачатак:
18.45. чацвер, 21 ліпеня, Гродна, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).
Уваход вольны

Беларускі вечар у Гродна. Дзве імпрэзы для розуму і сэрца
[info]ruh_u_hrodna
Запрашаем у чацвер, 28 красавіка, 18.30, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку) на дзве беларускія імпрэзы, якія арганізоўвае "Гарадзенскі калегіум":

18.30 – прэзентацыя унікальнай беларускай інтэрнэт- бібліятэкі Kamunikat.org – збора літаратуры, недаступнага ў традыцыйных бібліятэках.
19.30 – творчая сустрэча з бардам Алесем Камоцкім і прэзентацыя яго новага альбома “Вяровіца”

Kamunikat.org – праект Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку, супрацоўнічае з рэдакцыямі многіх перыядычных выданняў Беларусі і замежжа, з выдавецтвамі і аўтарамі, з навукоўцамі і даследчыкамі, з творцамі розных напрамкаў мастацтва.
Па адрасу www.kamunikat.org знаходзяцца публікацыі як класкаў беларускай літаратуры, так і маладых пачынаючых аўтараў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кнігаў, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.
Падчас прэзэнтацыі ў Гародні і Берасьці, Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Апрача кнігаў на паліцы бібліятэкі штораз часьцей трапляюць гукавыя запісы. Тут пачуеце і архіўныя запісы галасоў тых, каго ўжо няма з намі, і расповеды пра літаратуру, творчасьць і жыцьцё тых, хто плённа працуе на ніве беларусшчыны.
Пра ўсё гэта падчас прэзэнтацыяў у Гародні ды Берасьці распавядуць яе стваральнікі – Яраслаў Іванюк і Натальля Герасімюк.

Падпісваюся!
[info]ruh_u_hrodna
Originally posted by [info]fotaczka at Падпісваюся!
Улады ўзялі чарговага закладніка - гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута. Як мінімум бліжэйшыя два месяцы ён будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары Гродзенскай турмы №1.

Супраць журналіста заведзеныя дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і паклёп на яго (частка І, артыкул 367 КК). Злачынствы журналіст здзейсніў сваімі допісамі ў блогі і артыкуламі ў польскую "Газету выборчу".




У справе аб абразе фігуруюць наступныя артыкулы:

- у жж Анджэя [info]poczobut  - "Дзякуй усім..."
- на Партызане - "Время закручивать гайки"
- у "Газэце выборчай" - "Так кіруе Лукашэнка", "У Беларусі выбары без выбара", "Кажыце мне Бацька", "Лукашэнка: так, фальшаваў выбары", "Свабода па-беларуску: пакаяўся, так выйшаў?", "Перадвыбарчы папулізм па-беларуску", "Так пужае беларускі КДБ" і інш

Я выказваю салідарнасць са зняволеным журналістам і хачу падзяліць з ім адказнасць за здзейсненыя "злачынствы", таму падпісваюся пад усімі артыкуламі Пачобута, якія фігуруюць у справе.


Жыццё паміж Захад і Усходам -гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?
[info]ruh_u_hrodna
 Мы, беларусы, жывем на памежжы Захада і Усхода, але лічым сябе еўрапейскай нацыяй, і нават не дапускаем думкі, што можа быць іначай. Жыць на памежжы – гэта ўвесь час змагацца за сябе і сваё месца на гэтай зямлі. Як на нас, на станаўленне нашай нацыі ўплывала і ўплывае гэтае існаванне паміж Захад і Усходам? Жыццё паміж Захад і Усходам -гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?

 Пра гэта дыскутуем у чацвер 14 красавіка на чарговым паседжанні Гарадзенскага калегіума.

 Вядучыя гарадзенскія гісторыкі сцвярджаюць – беларусы: нацыя Памежжа, і гэта нашая перавага над іншымі народамі.

 У чацвер, 14 красавіка - Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць - аўтары ўнікальнай манаграфіі “Белорусы: нация Пограничья ”, якая выйшла ў выдавецтве ЕГУ, ацэняць уплыў цывілізацыйнага Памежжа на лёс беларускай нацыі. У кантэксце гэтага Памежжа разглядаюцца асноўныя этапы палітычнай і культурнай гісторыі беларускіх земляў да канца 18 ста, аналізуюцца асаблівасці фармавання беларускай нацыі ў 19-пач. 20 стст. і закранаецца праблема беларускай культуры памяці на прыкладзе Другой сусветнай вайны.

 Запрашаем на дыскусію!

 Чацвер, 14 красавіка, 18.30, Гарадзенскі калегіум, Гродна: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку)


Якія высновы зробленыя з Плошчы?
[info]ruh_u_hrodna

Першая спроба панарамнага асвятлення і аналізу падзеяў 19 снежня 2010 года, падзеяў, якія вызначылі бягучую палітычную сітуацыю ў Беларусі, тэхналогіі дыскрэдытацыі апазіцыйных кандыдатаў, лёсы ўдзельнікаў Плошчы і адказы на пытанні - што нам усім рабіць сёння дзеля змены становішча ў краіне.

Усе гэтыя тэмы будуць абмеркаваныя ў Гродна на паседжанні дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіум”  -  7 красавіка(чацвер) а 18.30 па адрасе: Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Удзельнікі дыскусіі: сацыял-дэмакрат Анатоль Сідарэвіч, журналіст Андрэй Пачобут, філосаф, выдавец ARCHE Валер Булгакаў, палітолаг Дзяніс Мельянцоў. 

Будзе прэзентаваны таксама першы пасля Плошчы нумар часопіса ARCHE. У нумары – некалькі дзесяткаў матэрыялаў, у тым ліку ўпершыню публікуюцца ўнікальныя здымкі падзеяў 19 снежня, зробленыя гарадзенцам Янкам Лялевічам. Нумар багата аздоблены іншымі ілюстрацыйнымі матэрыяламі.

Вашай увазе таксама дэталёвая аналітычная справаздача аб выбарчых маніпуляцыях, дзе супастаўляюцца афіцыйныя і неафіцыйныя вынікі галасавання ў Менску, Бабруйску, Маладэчне, Полацку і іншых беларускіх гарадах. 

Запрашаем усіх на вострую дыскусію!

Чацвер, 7 красавіка, пачатак а 18.30 па адрасе:
Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

 

Вялікі канцэрт і прэзентацыя новай кнігі Віктара Шалкевіча ў Менску
[info]ruh_u_hrodna
2 красавіка ў Менску ДК МАЗ пройдзе вялікі канцэрт-прэзентацыя кнігі беларускага барда і актора Віктара Шалкевіча.
Квіткі: ад 15 000 да 30 000. Кропкі продажу квіткоў: каса ДК МАЗ, ДК МТЗ пераходы Я.Коласа, Гум і інш.
На канцэрце можна будзе здабыць новую кнігу Віктара Шалкевіча "Requiem па непатрэбных рэчах" і атрымаць аўтограф аўтара!

З Днём Незалежнасці!
[info]ruh_u_hrodna
 

4-я гарадзенская Дыктоўка адбылася!!!
[info]ruh_u_hrodna
Дзякуй усім хто быў сёння з намі з мова!
Разам пераможам!

 Першыя рэакцыі і здымкі з гарадзенскай дыктоўкі:
http://new.racyja.com/news/praishla-chatsvertaya-agulnanatsyyanalnaya-dyktouka
http://euroradio.by/node/14412
http://www.svaboda.org/content/article/2344284.html
http://s13.ru/archives/19914

Гародня заўсёды з мовай! 20.03.2011 пішам Дыктоўку РАЗАМ!
[info]ruh_u_hrodna
У нядзелю 20 сакавіка а 12.00 пішам у Гродне IV-ю агульнанацыянальную беларускую Дыктоўку.

Запрашаем усіх! Нядзеля, 20 сакавіка, 12.00, Будзёнага 48а - зала ва ўнутраным дворыку.
Гародня заўсёды з мовай!
 


Ёсць новая кніга "ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ"!
[info]ruh_u_hrodna
 Наша новая кніга - "Requiem па непатрэбных рэчах" Віктара Шалкевіча.
Кніга невялікая - 100 старонак аздобленых прыватнымі здымкамі вядомага гарадзенскага барда. 

“Requiem па непатрэбных рэчах” - ужо 12-е выданне "Гарадзенскай бібліятэкі".
Будзем удзячныя за ўвагу да гэтай кнігі і да іншых выданняў нашай серыі.

Наклад - 1000 асобнікаў. У Гародні звяртайцеся па тэлефоне: +375 291 33 87 17 (Эдвард), у Менску ў бліжэйшым часе будзе ў кнігарнях.


Серыя “Гарадзенская бібліятэка” выдаецца з 2007 года і прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі альбо абавязкова стануць (дзеля гэтага мы і працуем) значным унёскам у культуру нашага народу.

Да гэтага дня ў “Гарадзенскай бібліятэцы” пабачылі свет:

Юры ГАРДЗЕЕЎ “Магдэбургская Гародня”
Данута БІЧЭЛЬ “Хадзі на мой голас”
Пётр СЯЎРУК “Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі беларускага на-цыянальнага руху”
Аляксей КАРПЮК “Развітанне з ілюзіямі”
“Зрабаваны народ. Размовы з беларускімі інтэлектуаламі”
Алесь КРАЎЦЭВІЧ “Рыцары і дойліды Гародні”
Сяргей ШАПРАН “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця” Т. 1-2
Гарадзенскі палімпсест 2008
Гарадзенскі палімпсест 2009
Апанас ЦЫХУН “…Улюбёны я ў сваю зямлю”