?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Выдадзена больш за 800 пашпартоў з візамі. Удалага БАСОВІШЧА!!!!!
ruh_u_hrodna
Дзякуй усім, хто дапамагаў нам у "візавай" акцыі!
Выбачайце тыя, каму не дасталося візы (прэтэнзіі выключна да сябе).
Усім удалага БАСОВІШЧА!!!

Гарадзенскі Рух "За Свабоду"

  • 1
І чаму ж гэта "да сябе"?
Усё ж такі вінаватыя арганізатары, якія не разлічылі свае сілы. Трэба было ў такім разе часцей здаваць дакументы ў консульства.

трэба падзякаваць за тое, што бясплатныя візы ўвогуле арганізавалі. Ні рух, ні консульства нікому нічога неабавязаныя.

ну дык і не трэба было на сябе нічога браць, а калі ўзялі трэба рабіць гэта якасна, а праз п.

я так разумею, паненка магла бы зраб1ць лепей

проста выдатна мяне зразумелі

(Ананімна)
згодзен і з адным і з другім каментаром! мне візы не хапіла! але гэта не толькі мая праблема... дакуманты абяцалі прымаць да 9.07 (і прымалі) але пра розніцу шанцаў ніхто нават не намякаў! увогуле ніякай інфармацыі пра тое, калі будуць падавацца дакуманты ў кансулят не было! калі б я ведаў, ці здагадваўся, што будзе такая фігня, я б рабіў візу раней! адсутнасць інфармацыі гэта не мая віна! я здаваў дакуманты 6.07, значыць хтосьці атрымаў візу падаўшы дакуманты 7-9.07, а я не (гэта не мая віна)! таму для мяне асабіста (як і для дзвюх соцень чалавек) тут ёсць элемент "кідалава"! так што не трэба казаць, што вінаваты я сам! вінаваты і я, і арганізатары! усё роўна дзякуй арганізатарам за ініцыятыву!!!!!!! але над чым працаваць у будучыні ёсць!

ня думаю, што нехта падазраваў, што так можа атрымацца. Праз Горадню візы атрымоўвалі людзі з усёй краіны ўпершыню, як я падазрую. Можна было чагосьці і не разьлічыць...

(Ананімна)
арганізатары на тое і арганізатары, каб арганізаваць працу! БАСЫ з сотняй другой беларускіх наведвальнікаў мала цікавыя і для саміх наведвальнікаў і для выступоўцаў! А арганізатарам:"назвался груздем-полезай в кузов"! адказнасць за недапрацоўкі ляжыць на вас, і не трэба прыкрывацца гэтым: "прэтэнзіі выключна да сябе"! прэтэнзіі да вас! і прэтэнзіі абгрунтаваныя! з іншага боку гэта павінна быць навука на будучыню, каб наступным разам такіх памылак не было!

і якія ж меня да сябе прад'яўляць прэтээнзіі? што я паверыла вам, калі вы мне на мой ліст адказлі, маўляў, ніякай розніцы калі падаваць дакументы, і таму прыехала 3-га, а не скажам 1 ці 30? ці можа за тое, што пашпарты падазеныя 9, якія я забірала былі з візамі, а падазеныя 3-га мае пустыя? я нічога на апошні момант не адкладала, а той хто адклаў візу ў адрозненні ад мяне атрымаў. кару сябе за гэта неперадавальна.

Шчыра ўдзячныя за вашыя каментары. Сказ "прэтэнзіі выключна да сябе" мы скіроўваем, як можна зразумець, таксама і да сябе :) Падобныя "візавыя" акцыі на Басовішча мы праводзім трэці год. Для нас гэта таксама навука. Добра, што Басовішча выклікае ўсё большую цікаўнасць, па меншай меры, мы гэта выразна адчуваем. Спадзяемся з наступнага году пачне дзейнічаць зона памежнага безвізавага руху, усім стане лягчэй прыязджаць на БАСЫ. Яшчэ раз дзякуй і добра пафестываліць!

і вам вялізны дзякуй! ад усіх, каго вы "кінулі", за пажаданне добра пафестываліць
вы нават выбачэння не папрасілі за тое, што з усёй беларусі людзі прыязджалі ў гародню па некалькі разоў, а вы іх банальна падманулі, яшчэ і прэтнэнзіі да іх саміх скіравалі

(Ананімна)
Шаоўны рух "За Свабоду"! Спадзяюся, вы набылі карысны досьвед у сур'ёзнай справе. Хай сабе і пракінуўшы паўтысячы чалавек (і вы самі ведаеце, што ніводнага зь іх вінаватым назваць нельга).
Спадзяюся, што ў наступны раз, калі такі выпадзе, вы будзіце ўлічваць рэальную колькасьць людзей (а разьлічваць сілы на тую колькасьць, памножаную ўдвая), час, патрэбны для працэдураў (5хвілінная працэдура выдачы пашпарту расьцягвалася на 20-30 хвілін, рэґістрацыя ж наогул на 40-50), здольнасьці консульства (падзеленыя на 2, бо гэта дыпляматы) і будзеце своечасова падаваць праўдзівую інфу пра працэс.
Калі ж гэтага ня выйдзе, то мо лепей і ня брацца? Нарэшце, можна і самому атрымаць візу, затраціўшы крыху болей грошай (багата людзей ехалі зь іншых гарадоў!), столькі ж часу і нэрваў.

Карацей, дзякуй за спробу, але вялічэзны незалік за "самі вінаватыя"

(Ананімна)
организация басов уже в который раз вызывает одни вопросы. На этот раз бред с визами преплнул все предыдущие разы. В день отъезда узнать, что ты никуда не едешь - это малоприятно. Ехать на Басы хотел по-любому -- даже если бы виза была платная... Эх.... остается толко радио слушать...

и что ж вы говорите такое ... уважаемые рух за свабоду. 800 пашпартоу з визами. я звонила вам в день выдачи.. девушка на другом конце сказала что 400 человек пролетело. ну так сколько же будет 1000-400.. явно не 800. а самое обидное что сдавали сами 3 числа. и где ж мне искать претензии до себя? люди которые подали в последний момент 9 числа имели гораздо больше шансов чем я. и где же тут справедливость и мои ошибки??

А нам усяго хапіла.
Шчыра дзякуем арганізатарам!

Ну вы и гниды. Хватает совести каменты удалять.

(Ананімна)
Дзякуй за басовiшча!

(Ананімна)
я візу раблю за паўгады да Басовішча, бо ну ніяк не магу прапусціць гэтае мерапрыемства...)) на Бога надзейся, ды сам не плашай) дзякуй Руху за магчымасць атрымаць візы, але ахвотнікам трэба было і самым трохі паклапаціцца....

пс. каб я быў консулам, праблемаў бы з візамі не было;)

  • 1